На Рагачоўскім заводзе знайшлі ртуць, скрадзеную 20 гадоў таму (фота)
На Рагачоўскім заводзе жалезабетонных вырабаў выратавальнікі сабралі амаль тры кілаграмы ртуці. Рэчыва ляжала ў колбе паміж старымі формамі для вырабу плітаў. Пліты паварушылі - колба выпала, і ртуць разлілася. Верагодна, яе схавалі яшчэ ў 90-я гады, калі з заводаў масава выносілі ртуць на продаж. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў прэс-сакратар Гомельскага ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.
Габрылёў: "Выклікалі выратавальнікаў. Забралі гэтую колбу, сабралі ртуць. Усяго было сабрана амаль тры кілаграмы. У дзевяностыя гады была навіна, што ртуць гэтая шмат каштуе і яе можна прадаць. Тады ўсе яе цягнулі з заводаў, як маглі. Мы цяпер штомесяц знаходзім яе ў падвалах ці дзе-небудзь яшчэ".
Падчас інцыдэнту на заводзе ніхто не пацярпеў.

Фота: сайт МНС