На рэстаўрацыю Нясвіжскага замка прыехалі студэнты з Украіны і Турцыі
Помнік архітэктуры XVI стагоддзя Нясвіжскі замак аднаўляюць археолагі і студэнты з розных краінаў, паведамляе тэлерадыёкампанія “Мир”. Студэнты з Беларусі, Украіны і Турцыі аднаўляюць у “гняздзе Радзівілаў” кладку сцен, прыбіраюць смецце. У часе рэстаўрацыйных работ тут знайшлі цагляную кладку, якой пяць стагоддзяў. Яна захавалася дзякуючы таму, што танэль, які быў пад замкам, у часе Паўночнай вайны засыпала зямлёй.
У наступным годзе расчышчаны танэль і яшчэ два падземныя хады, якія ёсць у Нясвіжы, уключаць у турыстычны маршрут. Таксама археолагі знайшлі ў замку незвычайныя фрэскі XVIII стагоддзя. Кароль Станіслаў Радзівіл бываў на Усходзе. Гісторыкі лічаць, што ён загадаў зрабіць гэтыя фрэскі як успамін пра Японію.