На Слонімшчыне ўшанавалі памяць паўстанцкага камандзіра і яго байцоў (фота)
У вёсцы Парэчча на Слонімшчыне адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцкага камандзіра Міхала Валовіча (1806 - 1833), героя вызваленчага паўстання.
Валовіч, як і Янка Філістовіч у 1951-м, вярнуўся з эміграцыі, з Парыжу на Бацькаўшчыну для працягу барацьбы, стварыў партызанскі атрад з сялянаў, быў схоплены расійскімі карнікамі і пакараны смерцю.
Паводле легенды, яго маці здолела выкупіць цела сына і тайна пахавала яго ў вёсцы Парэчча, дзе быў іх маёнтак. Пяць гадоў таму з ініцыятывы слонімскіх фронтаўцаў на мясцовых могілках з'явілася сімвалічная магіла змагара і яго паўстанцаў.
У нядзелю каля помніка сабралося каля 30 чалавек - слонімцаў, прыехалі людзі з Гродна і Зэльвы. Вось што распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё слонімец Алесь Масюк:
"Спачатку каля памятнага крыжа, які стаіць на могілках у вёсцы Парэчча, адбылася так бы мовіць афіцыйная частка. Былі выступы, гучалі аповеды пра Валовіча і яго паплечнікаў. А пасля была неафіцыйная частка адзначэння. І якраз тады пад'ехала міліцэйская машына і яшчэ нейкі хлопец на прыватным аўто, магчыма, супрацоўнік спецслужбаў... І на відэа здымала супрацоўніца "Слонімскага весніка", мясцовай дзяржаўнай газеты".
Аднак праваахоўнікі назіралі здалёк і правядзенню акцыі не перашкаджалі. Адзначым, што яе арганізавалі слонімскія аб'яднаныя дэмакратычныя сілы і Рух "За Свабоду".
Фота Алеся Масюка