На Смаленшчыне збіраюць 500 подпісаў за ўваходжанне ў склад Беларусі
Збор адбываецца ў інтэрнэце на сайце грамадскіх петыцый аvaaz.org.
За правядзенне рэферэндума аб уваходжанні Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі ў склад Беларусі падпісаліся ўжо амаль 400 чалавек. Ініцыятары ж хочуць сабраць 500 подпісаў.
На сайце адзначаецца, што да 1939 года "большая частка Шумяцкага раёна ўваходзіла ў склад Рэспублікі Беларусь" (насамрэч, у той час існавала БССР). Усім жадаючым прапануецца падтрымаць тэзіс, што цяперашняе знаходжанне ў складзе Расіі — незаконнае.
Зварот адрасуецца адміністрацыі Смаленскай вобласці і адміністрацыі Шумяцкага раёна.
Смаленскі губернатар прапануе аддаць беларусам частку тэрыторыі