На святы з нагоды Дня незалежнасці забаранілі праносіць сокі і малако

У сувязі з леташнім выбухам міліцыянты ідуць на беспрэцэдэнтныя меры бяспекі.
Сёлета падчас святкаванняў Дня незалежнасці магілёўскія міліцыянты пераходзяць на ўзмоцнены рэжым нясення службы.

Задзейнічаныя будуць таксама курсанты магілёўскай школы міліцыі.

Гэта звязана з леташнім выбухам, які прагрымеў у Мінску.

Патрапіць на месцы масавых гулянняў можна будзе толькі цераз металадэтэктары, а міліцыянты будуць мець права правяраць сумкі і заплечнікі.

Пашырыўся і спіс рэчаў, якія забаронена пранасіць на свята: акрамя рэчаў, небяспечных для жыцця, будзе забаронена праносіць бутэлькі і любыя алкагольныя напоі, кубкі, банкі, поліэтыленавыя ўпакоўкі, і нават упакоўкі “тэтрапак”.