У Гомелі на тэрыторыі замежнага прадпрыемства знайшлі бомбу (фота)
На месца выклікалі сапёраў.
Раніцай 31 кастрычніка на тэрыторыі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю "SIBD-інвест" у Гомелі была знойдзеная авіяцыйная бомба часоў Вялікай Айчыннай вайны. На яе натрапілі падчас правядзення земляных работ у траншэі на глыбіні 1,7 метра, інфармуе прэс-служба МНС.
На месца выклікалі сапёраў, тэрыторыю ачапілі міліцыянеры. Праз чатыры гадзіны бомбу вывезлі для ліквідацыі на палігон.


Фота — МНС