На тратуары пінскай вуліцы пабудавалі незвычайны мур (фота)

Незвычайны мур з тратуарнага бруку выклалі будаўнікі на адной з пінскіх вуліц. Атрымалася даволі крэатыўна і карысна — цяпер дакладна ніхто не ўваліцца ў яміну, дзе рамантуюцца гарадскія камунікацыі.  Аднак, не ўсе мінакі ацанілі жарт належным чынам — кажуць, што будаўнікам не было што рабіць, лепей бы тратуар хутчэй адрамантавалі.