На турніры ў Берліне В.Азаранка выйграла ў сёмай ракеткі свету Г.Чакветадзэ

Вікторыя Азаранка (26-е месца ў рэйтынгу) выйграла ў сёмай ракеткі свету Ганны Чакветадзэ з Расіі. Дзякуючы гэтаму яна выйшла ў трэці круг (1/8 фіналу) тэніснага турніру ў Берліне з прызавым фондам 1,34 млн. долараў ЗША. Беларуская спартоўка атрымала перамогі над расіянкай у трох сэтах. Да гэтага тэнісісткі сустракаліся двойчы (у 2006 і 2007 гадах), і абодва разы мацнейшай была Г.Чакветадзэ.

Наступная саперніца В.Азаранкі вызначыцца ў сустрэчы Караліны Вазняцкі з Даніі (38) і Гізелы Дулько з Аргентыны (48).