На ўкраінска-польскай мяжы затрымалі беларуса, які пазначаў стратэгічныя аб'екты

На ўкраінска-польскай мяжы затрымалі беларуса, які пазначаў стратэгічныя аб'екты

На ўкраінска-польскай мяжы затрымалі мужчыну, які ставіў пазнакі на стратэгічныя аб'екты. Здарэнне адбылося на памежным пераходзе Шэгіні — Медыка ў Львоўскай вобласці. Пры спробе затрымання зламыснік спрабаваў збегчы. Украінскім сілавікам затрыманы заявіў, што ён — грамадзянін Беларусі. Заданне ставіць меткі ("выконваць місію") атрымаў ад мужчыны, з якім падтрымліваў сувязь па тэлефоне. Праводзіцца расследаванне.

Еўрарадыё ідэнтыфікавала беларуса, які маляваў меткі на пункце пропуску "Шэгіні" на мяжы Украіны і Польшчы. Яго завуць Уладзіслаў Ражкоў. Ён са Жлобіна, вучыўся ў гомельскім ліцэі чыгуначнага транспарту. Беларускаму "разметчыку" праз тры тыдні споўніцца 25 гадоў. На фота ён у той жа куртцы, у якой яго 1 сакавіка затрымалі ўкраінскія памежнікі.

На ўкраінска-польскай мяжы затрымалі беларуса, які пазначаў стратэгічныя аб'екты
Уладзіслаў Ражкоў / Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.