На Вe2gether літоўцы махалі бел-чырвона-белымі сцягамі з надпісам "Жыве Ляпіс!"
Фэст Вe2gether закрыўся ў нядзелю на мяжы Беларусі і Літвы. Яго наведалі больш за 6 тысяч чалавек, значная іх частка прыехала з Беларусі. Вельмі прыхільна публіка прыняла гурт "Ляпіс Трубяцкой", які прыехаў на фэст пасля амерыканскіх гастроляў. Вось што паведамляе карэспандэнтка Еўрарадыё Міра Шульц:
"Адыгралі паўтары гадзіны свайго канцэрту, праспявалі тры свае новыя песні, з будучага альбому. Некалькі песень праспявалі на "біс". І радасна было тое, што літоўцы на сцягах пісалі розныя прывітанні "Ляпісам". Пісалі нават "Жыве Ляпіс!"... Музыканты вельмі хваляваліся, што іх прыме толькі беларуская частка, а замежныя госці будуць на іх пазіраць крыху дзіўна. Але ж на момант выступлення "Ляпіса Трубяцкога" амаль усе прысутныя былі каля галоўнай сцэны".
Учора таксама выступіў адзін з хэдлайнераў вядомы шведскі тэхна-металічны гурт Clawinger, які сваім выступам закрыў галоўную фестывальную сцэну. А на клубнай сцэне фэсту адсвяткаваў саё 20-годзе гурт "Technotronic", які нечакана сабраўся для выступу на Вe2gether.