На Веткаўшчыне шасцікласніца саслізнула з надзіманага матраца і патанула

12-гадовая школьніца патанула ў Сажы каля вёскі Навасёлкі Веткаўскага раёна. Як піша “Гомельская праўда”, дзяўчынка прыехала адпачыць ля ракі з вёскі Лапаціна Гомельскага раёна разам з сям’ёй.

Маці з дачкой плавалі на надзіманым матрацы, а бацька быў на беразе. Дзяўчынка саслізнула з матраца і хутка пайшла на дно. Глыбіня ў гэтым месцы складала каля дзесяці метраў. Бацькі не здолелі ўратаваць дачку.