На Веткаўскім малочным заводзе адбылася ўцечка аміяку, ніхто не пацярпеў

На Веткаўскім малочным заводзе (Гомельская вобласць) падчас правядзення планавых рамонтных работ адбылася ўцечка аміяку. З прадпрыемства былі эвакуяваныя 25 працаўнікоў. Паводле звестак БелаПАН, на месца прыбылі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія прыбілі напорам вады пары аміяку да зямлі і ліквідавалі крыніцу небяспекі. У выніку, ніхто не пацярпеў, экалагічная сітуацыя на прадпрыемстве не змянілася.

Еўрарадыё датэлефанавалася да дырэктара завода Генадзя Крата, каб атрымаць яго каментар. Ён аднак лічыць, што нічога страшнага не адбылося:


«Каб была ўцечка, тут мы б не сядзелі… У нас служба працуе імгненна на любую сітуацыю. І ўжо даводзяць справу да канца…


Гэта была падзея пяці хвілінаў. Вядома, падстрахаваліся мае «байцы», правільна зрабілі. А як толькі націснулі кнопку, адразу пайшла расцякацца інфармацыя».