На Віцебшчыне ловяць больш за 700 ухілістаў ад службы ў войску

734 прызыўніка шукае Віцебскі абласны ваены камісарыят. Гэтыя маладыя людзі не з'явіліся на прызыўныя ўчасткі.
З больш чым 21 тысячы прызыўнікоў у красавіку-верасні 2008 года не з'явіліся ў ваенкаматы 1200 чалавек. 139 з іх пасля былі дастаўленыя на прызыўныя ўчасткі міліцыянтамі, яшчэ 32 чалавекі прыйшлі самастойна.

У пракуратуру накіравана 93 матэрыяла па фактах ухілення ад службы ў беларускім войску, супраць двух ухілістаў распачатыя крымінальныя справы, 44 чалавекі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

БЕЛТА