На Віцебшчыне “разгружаюць склады” толькі 77 прадпрымальнікаў з 22 тысяч

Толькі 77 з 22 тысяч прадпрымальнікаў Віцебшчыны дапамагаюць дзяржаўным прадпрыемствам “разгружаць склады”. Нагадаем, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, прадпрымальнікі, якія вязуць гэтыя тавары на рэалізацыю за мяжу, атрымліваюць пэўныя ільготы. Начальнік упраўлення развіцця прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку Віцебскага аблвыканкаму Валянцін Цвяткоў лічыць нерашучасць прадпрымальнікаў "неабгрунтаванай".

Самі ж прадпрымальнікі кажуць, што “разгружаць склады” ім проста нявыгадна, бо амаль ніхто з беларускіх вытворцаў не дае зніжак на заляжалыя тавары. Больш за тое, тым нямногім прадпрымальнікам, што хочуць скарыстацца ільготамі, прадпрыемствы імкнуцца “спіхнуць” самае незапатрабаванае.