На Вялікдзень будзе цёпла і суха
На пачатку красавіка ў Беларусь прыйшлі дажджы разам з паветрам з Чорнага мора. У суботу, 3 красавіка, наша краіна яшчэ застанецца пад уладай вільготнага паветра. А вось ужо ў нядзелю, 4 красавіка, надвор'е пачне паляпшацца. Днём у большасці раёнаў краіны будзе без ападкаў, толькі месцамі па Віцебшчыне пройдзе кароткачасовы дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман.
Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю складзе 0-5 градусаў цяпла, на Брэстчыне пры распагоджаннях яна можа панізіцца да мінус 2 градусаў. А ўдзень слупок тэрмометра пакажа 7-14 градусаў вышэй за нуль. У паўднёвых рэгіёнах паветра прагрэецца да 16 градусаў.
Цёплае і без ападкаў надвор'е захаваецца і ў панядзелак, 5 красавіка. Толькі па захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, адзначае БЕЛТА.
З сярэдзіны наступнага тыдня на паўднёвы захад Беларусі зноў прыйдуць дажджы.