На вытворцу вопраткі падалі ў суд з-за лагатыпа Red Hot Chili Peppers

Кампанія Bravada International, якой належаць правы на лагатып гурта Red Hot Chili Peppers, падала ў суд на вытворцу вопраткі з Фларыды, які без дазвалення прымацаваў лагатып каманды на куртку ўласнай вытворчасці. Аб гэтым паведамляе The Rolling Stone. Агулам Bravada International патрабуе ад фірмы Back-Lite кампенсаваць ёй страты на суму 11 мільёнаў долараў, і ўпэўнівае, што сваімі дзеяннямі кампанія нанесла "непапраўную шкоду" Red Hot Chili Peppers. Back-Lite выкарыстала лагатып гурта пры вырабе сваёй прадукцыі толькі аднойчы, прымацаваўшы яго на замову кліента, які аказаўся фанатам "перцаў", на адну куртку. На кліента Back-Lite у суд Bravada International не падавала.

У Back-Lite пазоў Bravada International назвалі "вымагальніцтвам".

Адзначым, што Bravada International таксама валодае правамі на лагатыпы Guns N'Roses, Led Zeppelin і іншых гуртоў.

Фота: www.novostey.com