На япіскапа Сафронія напаў з нажом псіхічна хворы чалавек
Крымінальная справа распачатая ў адносінах мужчыны, які ў нядзелю напаў у храме на япіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Як паведамляе "Интерфакс", зламысніку 36 гадоў, ён нідзе не працуе, знаходзіцца на псіхіятрычным уліку. У той жа час, мужчына з'яўляецца прыхаджанінам, ён рэгулярна хадзіў на набажэнствы.
Нагадаем, перад пачаткам Боскай літургіі, каля 9 гадзін раніцы, калі япіскап Сафроній уваходзіў у храм, да яго падышоў мужчына, які нанёс удар нажом у жывот. Уладыка паспеў закрыцца рукой ад другога ўдару. Вернікі схапілі нападніка і перарадалі яго міліцыі. Япіскап Сафроній быў дастаўлены ў Першую гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму зрабілі аперацыю, цяпер жыццю ўладыкі нічога не пагражае.