На Заходняй Дзвіне з ільдзіны знялі двух ПТВшнікаў

Двух юнакоў выратавалі з ільдзіны на Заходняй Дзвіне. Здарэнне адбылося ў Мёрскім раёне. Навучэнцы сельскагападарчага ПТВ захацелі адпачыць на выспе і пайшлі туды, не зважаючы на трэск ільда пад нагамі.

Калі яны паспрабавалі вярнуцца, вялікая крыга адарвалася і панесла іх уніз па плыні, піша газета "Рэспубліка".

Хлопцы па мабільнаму выклікалі выратавальнікаў, і да іх накіравалі кацер.