На заводзе "Атлант" калядны адпачынак адпрацоўваюць у 30-градусную спёку
Адміністрацыя Мінскага заводу халадзільнікаў "Атлант" перанесла працоўны дзень з 8 студзеня на суботу 24 ліпеня. Па словах рабочых, у гэты дзень тэмпература паветра ў некаторых цэхах дасягала 33 градусаў. Па звестках сайту "Прафсаюзны рух Беларусі", асабліва цяжкія ўмовы былі ў цэхах станка-інструментальнага працэсу і такарна-фрэзерных станкоў, бо там нельга адчыняць вокны. Рабочыя прапаноўвалі з-за спякоты перанесці працоўны дзень на верасень.
Аднак старшыня афіцыйнага прафкаму Валер Нікалаенка заявіў, што 23 ліпеня адбылося пашыранае паседжанне прафкаму, на якім абмяркоўвалася сітуацыя са спёкай. І ўсё адно вырашылі працаваць. Працоўны дзень з-за спякоты не скарачалі.