На зборы ў Турцыі абяруць новага капітана зборнай Беларусі па футболе

Як паведамляе "Прессбол", на зборы футбольнай зборнай Беларусі, што праходзіць у Турцыі, 2 сакавіка будзе абраны капітан нацыянальнай каманды. Як растлумачыў Бернд Штанге, ён прапануе гульцам напісаць на лісце паперы прозвішчы трох кандыдатаў у капітаны зборнай. Той, чыё прозвішча пасля падліку галасоў сустрэнецца часцей за іншых, атрымае права надзець капітанскую павязку.

Адзначым, што адмыслова для ўдзелу ў выбарах у Турцыю прылятае Віталь Кутузаў, які з-за атрыманай траўмы не зможа згуляць 3 сакавіка супраць армян.