Нацбанк: ужо ў жніўні мы пакрыем скарачэнне золатавалютных рэзерваў

Па звестках Нацыянальнага банка, толькі за чэрвень золатавалютныя рэзервы краіны скараціліся амаль на 600 мільёнаў долараў. І сёння ў рэзерве засталося крыху больш за 2,5 мільярда золатавалютнага запасу. Але ў самім Нацбанку нічога страшнага ў гэтым не бачаць і кажуць, што ўжо ў жніўні здолеюць пакрыць гэтыя растраты. Пра гэта Еўрарадыё расказаў начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў. Анатоль Драздоў: “Ніякай праблемы няма. І ўжо ў наступным месяцы золатавалютныя рэзервы краіны вырастуць і значна. За кошт траншу Міжнароднага валютнага фонду — мы атрымалі амаль 680 мільёнаў долараў. Вось запас і вырасце на гэтую суму. Бярыце суму, якая была на 1 ліпеня і дадайце 680 мільёнаў — вы атрымаеце новую лічбу золатавалютнага рэзерву. Можа крыху і будзе патрачана ў ліпені, але ўсё адно яна будзе значна большая, чым на 1 ліпеня”.


Неўзабаве чытайце на нашым сайце рэпартаж на гэтую тэму