Нацбанк загадаў Палескаму ўніверсітэту будаваць спартовую школу

Кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі даручыла рэктару Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта стварыць на яго базе дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Нацбанк Беларусі з’яўляецца асноўным фундатарам Палескага ўніверсітэта і таму вызначае асноўныя напрамкі яго дзейнасці. За дзяржаўныя грошы для навучальнай установы пабудаваны вялікі спартовы комплекс, які ўключае ў сябе лядовую арэну, басейн, футбольна-легкаатлетычны стадыён, вяслярскую базу.

Таму, згодна з даручэннем, новая спартовая школа будзе развіваць віды спорту, для якіх ёсць неабходныя ўмовы (футбол, хакей, фігурнае катанне, плаванне, розныя віды веславання).

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск