Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання з-за невысокага ўзроўню інфляцыі

Стаўка рэфінансавання Нацбанку Беларусі зніжаецца на 0,25 працэнтнага пункта.
З 1 жніўня яе ўзровень складзе 10,5% гадавых. Упраўленне інфармацыі Нацбанку сцвярджае, што гэтаму садзейнічае невысокі ўзровень інфляцыі: за першае паўгоддзе бягучага года прырост індэкса спажывецкіх цэнаў склаў 3,6% альбо 0,6% у сярэднім за месяц.

Паведамляецца, што змяншэнне стаўкі рэфінансавання накіравана найперш на далейшае патаненне крэдытаў банкаў для насельніцтва і прадпрыемстваў.

БЕЛТА