Надвор'е можа адмяніць гульню БАТЭ з кіеўскім "Дынама"
Апошні хатні матч барысаўскага БАТЭ ў групавым этапе Лігі Еўропы можа быць адменены, калі 2 снежня тэмпература на стадыёне "Дынама" будзе ніжэй за -15. Пра гэта падчас перадматчавай прэс-канферэнцыі БАТЭ паведаміў прэс-аташэ клуба Сяргей Дашкевіч: Дашкевіч: "Калі тэмпература перад матчам будзе -15 ці ніжэй, і адна з камандаў будзе супраць таго, каб праводзіць гульню — гульня ў гэты дзень не адбудзецца".
Рашэнне аб адмене гульні ляжа на плечы галоўнага арбітра сустрэчы Сесара Муніса Фернандэса з цеплалюбівай Іспаніі. Што ж будуць рабіць футбалісты, калі суддзя забароніць гуляць?
"У нас ёсць у трэнерскім штабе іспанец Пепе, — пажартаваў трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. — Ён ужо да беларускага надвор'я адаптаваўся... Можа, на яго заменім арбітра. Гуляць-та трэба!"
Ці будзе адменены матч, футбалісты і заўзятары даведаюцца толькі за гадзіну да пачатку гульні. Менавіта тады прадстаўнікі УЕФА здзяйсняюць кантрольны замер тэмпературы на стадыёне.