Напад на Рыяну каштаваў Крысу Браўну радыёэфіру і рэкламнага кантракту

Вытворца жавальнай гумкі Wrigley вырашыў скасаваць рэкламны кантракт з выканаўцам Крысам Браўнам пасля таго, як музыку абвінавацілі ў збіцці спявачкі Рыяны. Акрамя таго, ад супрацоўніцтва з Браўнам адмовіліся ініцыятары кампаніі "Got Milk?" (якая заклікае амерыканцаў піць малако), а песні спевака адмовілася трансляваць радыёстанцыя WAKS FM з Кліўленда, паведамляецца на сайце Gigwise.

Прадстаўнікі радыёстанцыі заявілі, што песні Браўна не з'явяцца ў эфіры, пакуль сітуацыя з нападам на Рыяну не праясніцца. Рэкламадаўцы, якія адмовіліся ад кантрактаў з Браўнам, таксама вырашылі перачакаць.

Крыс Браўн быў арыштаваны ў нядзелю, 8 лютага, па абвінавачванні ў рукапрыкладстве. Паводле наяўных дадзеных, незадоўга да цырымоніі ўручэння прэміі "Грэмі" (яна адбылася 9 лютага), Браўн пасварыўся з Рыянай і некалькі разоў стукнуў яе. Сама Рыяна з-за інцыдэнту адмяніла некалькі канцэртаў.

Фота: www.segodnya.ua