Нарад МНС выцягваў 2 брыгады хуткай, якія забуксавалі, спяшаючыся на выклік
Жыхарка вёскі Глебкавічы Мінскага раёна адчула болі ў сэрцы і выклікала хуткую. Брыгада не даехала да месца адзін кіламетр - машына забуксавала на размытай дажджамі грунтовай дарозе. Улічваючы тэрміновасць выкліку, на месца была накіравана другая машына хуткай. Але і яна завязла побач з першай. Тады да медыкаў накіраваўся нарад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны выцягнулі абодва аўтамабілі, адзін з якіх накіраваўся ў вёску, каб усё ж дапамагчы жанчыне.
Стан пацыенткі не пагоршыўся. Дапамогу ёй аказалі дома, шпіталізацыя не спатрэбілася, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Стан пацыенткі не пагоршыўся. Дапамогу ёй аказалі дома, шпіталізацыя не спатрэбілася, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.