Настасся Новікава з-за касы на Алімпіядзе страціла "срэбра" і 25 тысяч долараў

Беларуска Настасся Новікава заваявала для нашай краіны першы медаль Алімпіяды ў Пекіне. У цяжкай атлетыцы ў вагавай катэгорыі да 53 кг яна ўзяла "бронзу". Як вядома, Новікава аказалася на 100 грамаў цяжэйшай за карэянку, інакш у беларускі было б "срэбра".

Як паведамляе "Ежедневник", Настасся Новікава ўпусціла срэбраны медаль, бо пашкадавала сваю касу. Калі б яна яе адрэзала, як гэта было на чэмпіянаце Еўропы ў Балгарыі (тады каса заважыла 150 грамаў), то пазбавілася б "лішняй" вагі.



Як даведалася Еўрарадыё, Настасся Новікава, пашкадаваўшы касу, страціла як мінімум 25 тысяч долараў. За "бронзу" беларуская дзяржава заплаціць ёй 30 тысяч долараў, а за "срэбра" даюць 50 тысяч. Акрамя таго, 5 тысяч долараў яна атрымае ад аднаго беларускага спонсара, а за сярэбраны медаль ён заплаціў бы 10 тысяч.

Фота - naviny.by,
sportpanorama.by