Настаўнікам і выкладчыкам захаваюць 56-дзённы адпачынак – міністр адукацыі
56-дзённы адпачынак будзе захаваны для настаўнікаў, дырэктараў школ, выкладчыкаў ВНУ, якія непасрэдна працуюць з дзецьмі і студэнтамі. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Паводле яго, урад падтрымаў ініцыятыву Міністэрства адукацыі. Што
датычыць іншых катэгорый супрацоўнікаў сістэмы Мінадукацыі, дык тэрміны
адпачынкаў для іх будуць перагледжаны, паведамляе “Інтэрфакс”.