НАТА пачне аперацыю па забеспячэнні эмбарга на пастаўкі зброі ў Лівію

Паводле Расмусена, караблі і самалёты альянса ў Цэнтральным Міжземнамор'і будуць праводзіць аперацыі па маніторынгу, інфармаванні і, пры неабходнасці, забароне праходу судоў, падазраваных у транспартыроўцы незаконнай зброі або наёмнікаў. "Гэта будзе зроблена ў цесным супрацоўніцтве з гандлёвым суднаходствам і рэгіянальнымі арганізацыямі. І мы будзем вітаць уклад партнёраў НАТА ў нашыя агульныя намаганні", — адзначаецца ў заяве, перадае РІА Новости.