Наталля Сакалова заваявала другое “золата” чэмпіянату па летнім біятлоне
Беларуска Наталля Сакалова заваявала яшчэ адно “золата” на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне ў Эстоніі. Да перамогі ў спрынце спартсменка сёння дадала першае месца ў масстарце на 5 кіламетраў. Сакалова зарабіла 4 штрафныя кругі, але гэта не перашкодзіла ёй фінішаваць у трох секундах наперадзе срэбнага прызёра Алены Хрусталёвай (Казахстан). Ганна Цвятова заняла 10-е месца, Алена Жынь — 18-е.
"Прэсбол"
"Прэсбол"