Наталлю Звераву ўвядуць у Міжнародную залу тэніснай славы

У Міжнародную залу тэніснай славы будуць уведзеныя беларуская спартоўка Наталля Зверава і іспанка Джыджы Фернандэс, паведамляе "Газета.ру". Выступаючы ў пары, тэнісісткі здолелі выйграць за кар'еру 38 тытулаў, у тым ліку 14 – на турнірах Вялікага шлема. Таксама ў залу славы ўвядуць аўстралійцаў Тода Вудбрыджа і Марка Вудфарда, якія вельмі ўдала выступілі ў парным разрадзе. Таксама ў залу славы трапіць 12-кратны пераможца турніраў Вялікага шлема Оўэн Дэвідсан.