Навасяд правядзе ўстаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэса ў Магілёве

У Магілёве 18 красавіка пройдзе ўстаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэса, лідэрам аргкамітэта якой з'яўляецца Ўладзімір Навасяд, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Легалізаваць партыю ён спрабуе ўжо ў чацвёрты раз.
Планавалася, што ўстаноўчы з'езд пройдзе ў Мінску, аднак знайсці памяшканне для гэтага не ўдалося.

Паводле ранейшых праграмных дакументаў, Партыя свабоды і прагрэсу збіралася прасоўваць у грамадскай свядомасці каштоўнасці дэмакратыі і лібералізма, развіваць дэмакратычныя ліберальныя рэформы, садзейнічаць зацверджанню ў краіне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай прававой дзяржавы, нагадвае БелаПАН.  

А вось устаноўчы з'езд Беларускай партыі працоўных перанесены на травень з-за недахопу фінансавых сродкаў. Лідэрам аргкамітэта з'яўляецца Аляксандр Бухвостаў, былы кіраўнік ліквідаванай у 2004 годзе Мінюстам Беларускай партыі працы.