Навукоўцы: у беларускіх лясах не выяўленыя мутацыі ядомых грыбоў
Беларускія навукоўцы абвяргаюць чуткі аб тым, што ў беларускіх лясах зафіксаваныя мутацыі ядомых грыбоў і яны становяцца небяспечнымі. Паводле слоў старэйшага навуковага супрацоўніка Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Яўгена Юрчанкі, толькі на моцназабруджаных радыяцыяй тэрыторыях адзначаныя адзінкавыя выпадкі, але змены памераў некалькіх відаў грыбоў маглі заўважыць толькі спецыялісты. Аднак з-за гэтага яны не сталі шкоднымі для здароўя людзей.
Як адзначае агенцтва "Минск-новости", адной з прычын атручванняў навукоўцы называюць тое, што ў каштоўных відаў грыбоў ёсць неядомыя двайнікі.
Як адзначае агенцтва "Минск-новости", адной з прычын атручванняў навукоўцы называюць тое, што ў каштоўных відаў грыбоў ёсць неядомыя двайнікі.