Навумаў: Дзеянні міліцыі ў адносінах удзельнікаў шэсця залежаць ад апазіцыі

Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў заявіў, што рэакцыя міліцыі на шэсце апазіцыі з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР будзе залежаць "ад таго, якая з іх боку будзе рэакцыя". Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік МУС, "мы як заўжды настроеныя на самыя-самыя мірныя і канструктыўныя дзеянні". "Ад ступені іх парушэнняў [удзельнікаў акцыі] будзе залежаць наша рэакцыя", - заявіў Навумаў.

З ягоных словаў, супрацоўнікі правахоўных органаў "цяпер прадпрымаюць усе намаганні папераджальнага і растлумачальнага толку, што ёсць дазволены маршрут: Акадэмія навук — плошча Бангалор".

Наша ніва