Навумаў не каментуе прычыны сваёй адстаўкі
Уладзімір Навумаў, які ўчора падаў у адстаўку з пасады міністра ўнутраных спраў, паабяцаў праз некаторы час распавесці аб матывах, якія падштурхнулі яго сысці.
Паводле яго слоў, цяпер ён заняты толькі хакеем, паколькі ў Беларусі праходзіць юніёрскі чэмпіянат свету.
Пасля першынства, што завершыцца 12 красавіка, ён паабяцаў расказаць пра прычыны сваёй адстаўкі.
Пры гэтым Навумаў адзначыў, што наконт пасады старшыня Федэрацыі хакея ён вызначыцца пасля чэмпіянату свету па хакеі — ў сярэдзіне траўня, перадае “Інтэрфакс”.