Навумаў пацвердзіў, што за мінскае "Дынама" будзе гуляць Юсі Маканен

Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў пацвердзіў, што за мінскае "Дынама" будзе гуляць вядомы фінскі форвард Юсі Маканен. З ім ужо падпісаны кантракт.
Нагадаем, у пачатку тыдня БЕЛТА паведаміла пра набыццё мінскім клубам Маканена, але "Дынама" гэтую інфармацыю абвергла.

Навумаў таксама паведаміў, што сярэдні заробак дынамаўцаў складае 300 тысяч долараў за сезон. Пры гэтым, ёсць гульцы, якія атрымліваюць толькі 40 тысяч, паведамляе газета "СБ".