Навумаў спалохаўся сварак і зноў даверыў Фрэйзеру хакейную зборную

Амерыканскаму спецыялісту Курту Фрэйзеру прапанавалі і далей кіраваць зборнай Беларусі па хакею.
Такое рашэнне 15 чэрвеня прыняў выканкам Федэрацыі футбола Беларусі. Паводле словаў старшыні федэрацыі, міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, да 1 ліпеня Фрэйзер дасць адказ на прапанову.

Мяняць амерыканца на беларускіх спецыялістаў (называліся Міхаіл Захараў, Эдуард Занкавец і Андрэй Гусеў) Навумаў палічыў перадчасным. «Як трэнерам нацыянальнай зборнай ім яшчэ трэба над сабой папрацаваць», адзначыў старшыня Федэрацыі хакею.

Акрамя таго, Навумаў вырашыў пазбегнуць «амбіцый і сварак», якія, на яго думку, абавязкова ўзніклі б, калі б Фрэйзера на пасадзе галоўнага трэнера замяніў беларус.

БелаПАН