Навумаў стане першым міністрам, які пройдзе 100 кіламетраў вакол Нарачы
100 кіламетраў вакол Нарачы збіраецца прайсці міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Гэтую акцыю ён прызначыў на 5 гадзінаў раніцы 4 траўня. Паход Навумава стартуе ад санаторыя "Белая Русь" у Нарачанскім раёне. У
МУС Беларусі адзначаюць, што "пераход праводзіцца ў рамках Года
здароўя".
Да Навумава могуць далучыцца "ўсе жадаючыя", але ім да 30 красавіка трэба падаць заяўку ў дэпартамент фінансаў і тылу МУС .
Інтэрфакс
Да Навумава могуць далучыцца "ўсе жадаючыя", але ім да 30 красавіка трэба падаць заяўку ў дэпартамент фінансаў і тылу МУС .
Інтэрфакс