Найбольшае прадпрыемства Мастоўшчыны не можа разлічыцца за электраэнергію
Дрэваперапрацоўчае прадпрыемства “Мастоўдрэў” на гэты момант мае запазычанасць за спажытую электраэнергію ў памеры каля 5 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведамілі ў “Мастоўскіх электрычных сетках”. Часткова гэта запазычанасць з мінулага года. Пры гэтым горадаўтваральны завод спажывае каля 20% усёй электрычнасці Мастоўскага раёну.