Найбуйнейшыя газеты Расіі ў знак пратэсту выйдуць з белымі плямамі
З белымі плямамі выйдуць 21 траўня найбуйнейшыя газеты Расіі. Яны пратэстуюць супраць росту паштовых тарыфаў. Таксама ад імя большасці друкаваных СМІ і чытачоў, якія вымушаныя
адмовіцца ад падпіскі, накіраваны ліст на імя расійскага прэзідэнта
Дзмітрыя Мядзведзева з просьбай урэгуляваць праблему паштовых тарыфаў.
Паведамляецца, што першая паласа заўтрашніх расійскіх газет і часопісаў будзе ўяўляць сабой толькі пяць радкоў на белым фоне - "Задушыць свабоду слова можна роднымі сродкамі. Напрыклад, рэзкім павышэннем тарыфаў на падпіску".
РИА "Новости"