“Не можам проста назіраць за тым, што ў Беларусі робяць з нашымі калегамі”
Украінскія літаратары заклікалі байкатаваць кніжны кірмаш у Мінску і такім чынам выказаць салідарнасць з Уладзімірам Някляевым. Украінскія пісьменнікі патрабуюць ад Дзяржкамтэлерадыё Украіны байкатаваць Міжнародны кніжны кірмаш, які адбудзецца ў Мінску 9-14 лютага і такім чынам выказаць сваю салідарнасць з беларускім паэтам Уладзімірам Някляевым, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Ініцыятарамі такога байкоту выступілі вядомыя ўкраінскія пісьменнікі – браты-блізнюкі Капранавы – Віталь і Дзмітро. Абураныя "манерай стаўлення" беларускіх уладаў да творчай інтэлігенцыі, яны вырашылі праз Facebook звярнуцца і заклікаць усіх сваіх калег далучыцца да такога патрабавання.
"Калі мы бачым, што робяць у Беларусі з нашымі калегамі, мы не можам проста назіраць за гэтым, тым больш, калі гаворка ідзе пра такія неймаверныя выпадкі, як з Някляевым, які сёння сядзіць у сваёй кватэры без права падыходзіць да вакна. Гэта такая сумесь мааізму і імперыялізму часоў Шаўчэнкі, калі яму забаранялі маляваць і пісаць вершы. Усё гэта нас дужа абурыла, таму ўчора ўвечары мы звярнуліся да ўсіх украінскіх літаратараў і праз паўгадзіны ў нас ўжо былі подпісы асноўных фігурантаў", – сказаў Еўрарадыё Дзмітро Капранаў.
Паводле яго слоў, пад зваротам падпісаліся каля 20 украінскіх пісьменнікаў, а таксама перакладчыкі твораў Уладзіміра Някляева на ўкраінскую мову.
"Някляева ў нас добра ведаюць – ён у мінулым годзе быў на паэтычным фестывалі ва Украіне. Гэта сімвалічная постаць не толькі для беларускай, але і для ўкраінскай паэзіі. Наша задача – набраць дастатковую колькасць подпісаў, каб мы змаглі афіцыйна звярнуцца да Дзяржкамтэлерадыё", - зазначыў украінскі пісьменнік.
Дзмітро Капранаў таксама нагадаў, што ў снежні мінулага года КДБ Беларусі канфіскавала камп’ютар у беларускай пісьменніцы ўкраінскага паходжання Наталлі Бабінай з гатовай да друку вёрсткай другога выдання яе рамана "Рыбін горад".
"Я ўжо не буду казаць пра іншыя выпадкі барацьбы ў Беларусі з творчымі людзьмі, якіх шмат і пра якія можа расказаць Сяргей Прылуцкі, які цяпер жыве ва Украіне і многа іншых. Таму наш план такі: за 1-3 дні мы збіраем дастатковую колькасць подпісаў і афіцыйна перадаём гэты зварот Дзяржтэлерадыё, якое плануе накіраваць афіцыйную дэлегацыю, каб падтрымаць кніжнае "сяброўства" з краінай, у якой прэсуюць паэтаў", – паведаміў ён.
"Прыйшоў час кансалідаваць усіх творчых людзей, таму што няма розніцы між украінскай культурай і беларускай, англійскай... Ёсць розніца між культурай і ўладай. А ўлада ў нас апошнім часам бескультурная, агрэсіўная, незалежна ад таго, пра якую краіну ідзе гаворка. Таму пытанне стаіць так – альбо мы ўсе аб'яднаемся і абаронім культуру незалежна ад таго, у якой краіне гэта адбываецца, альбо яны ўсіх нас патопчуць паасобку, і тады ўжо дакладна не будзе ніякай культуры", – перакананы Дзмітро Капранаў.