Неўяздны ў ЕС абраны членам міжнароднай камісіі верхняй палаты парламента

Якубовіч быў уведзены ў склад Савета Рэспублікі ўказам прэзідэнта ад 3 студзеня 2011 года, паведамляе БелаПАН.

Сёння ж Савет Рэспублікі абраў Якубовіча членам камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Трэба адзначыць, што па пытанні абрання ў парадку дня сесіі значылася выступленне старшыні міжнароднай камісіі Ніны Мазай, але з-за невядомых прычын яно не адбылося.

Гаворачы пра ўваходжанне Якубовіча ў склад верхняй палаты, старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў адзначыў, што "гэта някепскі набытак". Ён паведаміў, што Якубовіч сам выказаў жаданне працаваць у камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Нагадаем, Якубовіч уключаны ў еўрапейскі чорны спіс беларускіх чыноўнікаў.