Невядомы інвестар пабудуе новую "Валадарку" і адрамантуе Пішчалаўскі замак

Мінскі следчы ізалятар №1, вядомы як "Валадарка", перанясуць у прамзону "Калядзічы". Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Паводле яго словаў, будынак для следчага ізалятара будзе пабудаваны за грошы нейкага інвестара, які спачатку адрамантуе Пішчалаўскі замак (менавіта там і знаходзіцца ізалятар), паведамляе "Інтэрфакс".

Нагадаем, ініцыятыва пераносу "Валадаркі" ў іншае месца з'явілася яшчэ ў 1990-я, але не была рэалізаваная. Аднак пасля сёлетняга абвалу адной з вежаў Пішчалаўскага замку (здарэнне адбылося раніцай 20 красавіка), пабудаванага ў 1825 годзе, праект стаў надзвычай актуальны.