Невядомыя схапілі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" і вывезлі яго за горад
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Ўладзіміра Лемеша схапілі невядомыя ў цэнтры Мінску і на аўтамабілі без нумарных знакаў вывезлі за горад. Здарэнне адбылося ўвечары 27 лістапада, напярэдадні акцыі, прысвечанай Слуцкаму збройнаму чыну. У Лемеша адабралі пашпарт і мабільныя тэлефоны, бел-чырвона-белы сцяг, партрэты кіраўнікоў Слуцкага паўстання, апранулі на рукі кайданкі, а на галаву насунулі шапку, каб ён не бачыў дарогі.
У 25 кіламетрах ад Слуцка актывіста выпусцілі і папярэдзілі, каб ён падумаў пра сваю будучыню. Да сталіцы Ўладзімір Лемеш дабіраўся на папутцы, паведамляе "Хартыя-97".
У 25 кіламетрах ад Слуцка актывіста выпусцілі і папярэдзілі, каб ён падумаў пра сваю будучыню. Да сталіцы Ўладзімір Лемеш дабіраўся на папутцы, паведамляе "Хартыя-97".