Нейра Дзюбель прэзентаваў свой новы альбом, нягледзячы на забарону
Увечары 27 лістапада ў адным з мінскіх клубаў ўсё ж такі адбылася прэзентацыя новага альбома гурта Neuro Dubel "Stasi". На яе сабралося каля 60 чалавек. Музыкі адыгралі новую праграму і лепшыя песні. Агулам канцэрт цягнуўся больш за 2,5 гадзіны.
Нагадаем, вялікі-канцэрт прэзентацыя новага альбома павінен быў адбыцца 14 лістапада ў сталічным клубе “Фартуна”. Аднак мясцовыя ўлады параілі кіраўніцтву клуба не даваць дазвол на правядзенне канцэрту.
За некалькі гадзінаў да пачатку прэзентацыя была адмененая. Пасля гэтага арганізатары канцэрта сумесна з гуртом прынялі рашэнне правесці серыю канцэртаў, каб задаволіць усіх, хто не патрапіў на прэзентацыю.