Незалежную газету не зарэгістравалі, бо рэдактар не мае вышэйшай адукацыі
Міністэрства інфармацыі адмовіла ў рэгістрацыі недзяржаўнай рэгіянальнай газеце "Магілёўскі час". Як паведамляе прэс-служба БАЖ, прычынай называецца адсутнасць вышэйшай адукацыі ў галоўнай рэдактаркі Ганны Ільіной. Рэдактарка даведалася пра адмову ў тэлефоннай гутарцы з супрацоўнікам міністэрства Віктарам Гурэцкім. Афіцыйнага ліста з Мінінфармацыі журналістка пакуль не атрымала.
Дакументы на рэгістрацыю спадарыня Ільіна накіравала 10 верасня. "Магілёўскі час" планаваўся як выданне грамадска-палітычнай тэматыкі. Дагэтуль газета некалькі гадоў выходзіла як малафарматнае выданне накладам да 299 асобнікаў.
Юрыст Андрэй Бастунец, каментуючы выпадак, заявіў, што ў законе "Аб СМІ" няма такой падставы для адмовы, як адсутнасць вышэйшай адукацыі ў рэдактара: "Наогул, гэткіх дакументаў для рэгістрацыі выданняў не патрабуецца. Гэта значыць, што Мінінфармацыі без ведама Ганны Ільіной збірала асабістыя звесткі пра яе асобу".