Незарэгістраваная гульня каштавала магілёўскаму клубу 7 млн рублёў

Незарэгістраваная гульня "Ўсмешка на мільён" каштавала аднаму з гульнявых клубаў Магілёва 7 млн рублёў штрафу.  Супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю выявілі, што ў клубе ідзе рэкламная гульня "Ўсмешка на мільён". Аднак ладзілася яна без дзяржрэгістрацыі ў Міністэрстве гандлю правіл правядзення гэтай гульні, складу камісіі па яе правядзенні, памеру і складу прызавога фонду, чым было парушана заканадаўства аб рэкламе. За такое парушэнне таварыства з абмежаванай адказнасцю, што ладзіла гульню, было пакаранае штрафам у памеры 200 базавых велічыняў.

Пры праверцы іншага гульнявога клуба гэтага ж таварыства правяральшчыкам не паказалі пасведчання альбо натарыяльна засведчанай копіі аб рэгістрацыі гульнявых аўтаматаў. Па выніках праверкі канфіскавана 25 аўтаматаў на агульную суму Вr125 млн.

БЕЛТА