НН: Мядзведзеў раскажа беларускім журналістам пра Мытны саюз
Прэс-канферэнцыя Дзмітрыя Мядзведзева фармальна прымеркаваная да юбілею Саюзнай дзяржавы. Насамрэч жа гаворка пойдзе пра Мытны саюз, паведамляе nn.by На прэс-канферэнцыі прэзідэнта Расіі будуць прысутнічаць 14 беларускіх журналістаў. Прадстаўнікі расійскіх СМІ будуць сачыць за размовай на спецыяльным экране, усталяваным у іншым памяшканні.
У падмаскоўную Барвіху прыехалі рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч, "Белорусов и рынка" Вячаслаў Хадасоўскі, Марына Золатава з tut.by, Анатоль Гуляеў з газеты "Товарищ", прадстаўнікі маскоўскіх карпунктаў дзяржаўных СМІ і тэлеканалаў.
Як паведаміў супрацоўнік прэс-службы кіраўніка Расіі, прэс-канферэнцыя беларускім журналістам будзе прысвечаная 10-годдзю ўтварэння саюзнай дзяржавы. Прычым прагучала слова "фармальна".
Апроч гэтай нагоды, ёсць яшчэ дзве нагоды — будучы візіт Дзмітрыя Мядзведзева ў Мінск і, вядома ж, пытанне Мытнага саюза.