“Новая газета» зладзіць пікет ля беларускай амбасады ў Маскве
Журналісты маскоўскага выдання “Новая газета” ў панядзелак, 27 снежня зладзяць санкцыянаваны ўладамі касцюміраваны пікет ля беларускай амбасады. Такім чынам, яны выкажуць салідарнасць з беларускімі калегамі, якія апынуліся за кратамі. Нагадаем, што карэспандэнтка “Новой газеты” ў Мінску Ірына Халіп і жонка кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яе падазраюць у арганізацыі масавых непарадкаў на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Ірыне Халіп пагражае да 15 год турмы.