Новая справа распачата за хабар пры паступленні ва ўніверсітэт фізкультуры

Пракуратура распачала крымінальную справу ў адносінах да выкладчыка Інстытута турызму пры Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры за падбухторванне да дачы хабару ў 1600 долараў.
Сам выкладчык сцвярджае, што хабар прызначаўся кіраўніцтву ўніверсітэта. Да дачы грошай схілялі сваячку абітурыенткі, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Нагадаем, у канцы ліпеня ў момант атрымання 1 тысячы долараў была затрыманая член прыёмнай камісіі ўніверсітэта фізкультуры.

Паводле яе слоў, грошы прызначаліся службовым асобам БДУФК за станоўчае рашэнне пытання аб здачы профільнага іспыту па фізкультуры.